песня Mенск-Miнск - на шару слушать онлайн в mp3, а так же скачать песню и текст песни, исполняет НРМ
Песня: Mенск-Miнск
Время: 04:24
Оценки: 0
Артист: НРМ
Текст песни просмотрен: 655
Дата: 2015-05-12
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца.
Карацей, гэта дзiўна, але se-lja-vi,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
Прыпеў:
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Горад Менск - першы горад з тых двух гарадоў,
Нi пабачых на мапах сучасных гадоў,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто ў горадзе Мiнску жыве.
А ў тым ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
Зруйнаваных дамоў ценi прывідныя,
І дзяцінства майго праляцелыя дні,
Прыпеў:
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,
Там дахоўка i пруд, двары і муры.
Прыпеў.
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні “Мізім”, ні “Упса” .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.